БХД 100 гадоў. Хрысціянская дэмакратыя. Частка 1

02 студзеня 2017 16:54  |  Галоўныя навіны

БХД 100 гадоў. Хрысціянская дэмакратыя. Частка 1

Вытокі хрысціянскай дэмакратыі, як мы бачым з самой яе назвы, бяруць свой пачатак з Асобы Богачалавека Ісуса Хрыста.

Часам можна пачуць меркаванне: Хрыстос і палітыка несумяшчальныя. Гэта не так.

Ісус як Госпад, а значыць, і Валадар, пачынае ажыццяўляць сваю уладу Царства нябёснага над сэрцамі людзей ужо тут, на зямлі.

Ісус падчас свайго зямнога шляху адкрыта ўсталёўваў палітычныя прынцыпы й дактрыны: ад лідарства як служэння, адказнасці й самакіравання ажно да ўплаты падаткаў.

Ісус не імкнуўся да палітычнага першынства як самамэты – але ператвараў дзяржавы і грамадствы мацней, чым любы палітык за ўсю гісторыю чалавецтва.

Нарэшце, Ісус быў асуджаны на смерць паводле выключна палітычнага абвінавачання – “Замах на ўладу кесара”.

З хрысціянскага гледзішча, усё наша сённяшняе жыццё – чаканне і падрыхтоўка да ўсталявання Валадарства Уваскрослага Хрыста.

У якасці доказу палітычнага патэнцыялу вучэння Ісуса Хрыста прывядзем прынамсі 10 цытатаў з Евангелля, якія відавочна змянілі тэорыю і практыку цэлых пакаленняў грамадстваў і дзяржаваў на працягу апошніх 2000 гадоў чалавечай гісторыі.

З кнігі Паўла Севярынца “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”

Працяг будзе

Болей навін