У Слоніме ўшанавалі памяць Адама Станкевіча

06 студзеня 2017 18:51  |  Грамадства

У Слоніме ўшанавалі памяць Адама Станкевіча

Беларускія хрысціянскія дэмакраты Слоніма ўшанавалі аднаго з заснавальнікаў і лідараў партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, каталіцкага святара, публіцыста, літаратара, выдаўца Адама Станкевіча, якому 6 студзеня спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння.

Ушанаванне адкрыў кіраўнік слонімскай суполкі БХД Іван Бедка, які распавёў пра Адама Станкевіча, пра тое, што ў канцы 1938 года ён быў сасланы польскімі ўладамі ў Слонім, дзе праслужыў амаль год у касцёле Беззаганнага зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў цэнтры Слоніма.

Пра Адама Станкевіча прыгадвалі іншыя сябры БХД. Слонімцы запланавалі шэраг мерапрыемстваў на 2017 год, звязаных са 100-годдзем БХД.

У Слоніме ўшанавалі памяць Адама Станкевіча

Болей навін