Нашы каштоўнасці. Беларусь

09 студзеня 2017 14:08  |  Галоўныя навіны

Нашы каштоўнасці. Беларусь

Беларусь для нас – і Радзіма, і Пакліканне. Бог даў нам нарадзіцца на гэтай зямлі, таму што наш лёс непарыўна звязаны з беларусамі, беларускай гісторыяй, мовай і культурай, а таксама місіяй, укладзенай у Беларусь звыш.

Мы маем патрэбу асэнсаваць не толькі гістарычную спадчыну Беларусі, але і актуальны стан нацыянальнага развіцця. Узяць адказнасць за мінулае і сучаснасць – значыць даць належную ацэнку як негатыўным, так і пазітыўным падзеям нашай гісторыі.

Народы Еўропы абіраюць розныя варыянты ўладкавання сваіх краін. Як кожны чалавек вольны ўладкоўваць свой дом, так і кожны народ вольны ўладкоўваць сваю краіну. Мы народжаныя ў Беларусі, гэта нашая краіна, і ніхто акрамя нас не ўладкуе яе так, як нам трэба. Беларусь – гэта наша свабода, свабода жыць і дзейнічаць згодна з нашым разуменнем праўды, дабра, прыгажосці і справядлівасці. Справядліва, што толькі мы самі свабодныя ўладкаваць яе ў дабры і прыгажосці; праўдзіва, што мы адказныя за адсутнасць у ёй дабра і прыгажосці.

З Праграмы БХД “Народная партыя з хрысціянскім сэрцам”, прынятай 13 чэрвеня 2015 года.

#100гадоўБХД

Болей навін