Вадзім Кабанчук узнагароджаны Нацыянальнай прэміяй у галіне абароны правоў чалавека за 2016 год

09 студзеня 2017 14:30  |  Палітыка

Вадзім Кабанчук узнагароджаны Нацыянальнай прэміяй у галіне абароны правоў чалавека за 2016 год

Cайт charter97.org абвясціў лаўрэатаў Нацыянальнай прэміі ў галіне абароны правоў чалавека за 2016 год. Сярод іншых Нацыянальнай прэміяй за абарону правоў чалавека імя Віктара Івашкевіча быў узнагароджаны сябра БХД, былы беларускі палітвязень, адзін з заснавальнікаў руху «Зубр» і арганізацыі «Край» Вадзім Кабанчук.

«Вадзім Кабанчук з’яўляецца прыкладам сапраўднага патрыятызму, вернасці ідэалам свабоды і незалежнасці. Усё сваё жыццё ён змагаўся за правы беларусаў гаварыць на роднай мове і атрымліваць нацыянальную адукацыю. Сёння Вадзім як ніхто іншы разумее, што без захавання незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны не можа адчуваць сябе ў бяспецы і Беларусь. Верны прынцыпам салідарнасці ён стаў валанцёрам і, часам рызыкуючы жыццём, дапамагае ўкраінцам абараніць сваю краіну», – гаворыцца на charter97.org.

Вадзім Кабанчук узнагароджаны прэміяй «За асабістую мужнасць».

Болей навін