Архіў газеты “Крыніца” і праграма міжваеннай БХД выкладзеныя для пампавання

16.01.2017, 13:39  |  Навіны » БХД

Архіў газеты “Крыніца” і праграма міжваеннай БХД выкладзеныя для пампавання
Праваслаўны святар Кіеўскага Патрыярхату протаіерэй Сяргей Горбік выклаў у інтэрнэт для вольнага пампавання праграмы партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”, прынятаыя на з’ездах 1926, 1929 і 1931 гадоў.

З праграм можна даведацца пра планы і задачы міжваеннай БХД, яе стаўленне да найбольш хвалюючых праблемаў (самаўрады, войска, палітычныя і грамадскія свабоды, суд, школа, рэлігія, зямля, прыватная ўласнасць, падаткі і іншыя). Таксама разам з праграмамі быў выдадзены і статут партыі. Спампаваць праграму за 1931 года можна тут, 1929-ы - тут, 1926-ы - тут.

Таксама раней карыстальнік valerikpunk выклаў на rutracker.org для пампавання архіў хрысціянскай газеты “Крыніца” за 1919-1940 гады – агулам 726 нумароў.

Krynica.info

Навіны па тэме