У Віцебску працягваюць пераносіць даты будаўніцтва дзіцячага садку і школы

18 студзеня 2017 12:42  |  Эканоміка

У Віцебску працягваюць пераносіць даты будаўніцтва дзіцячага садку і школы

Віцебскі гарсавет ужо некалькі гадоў запар бессаромна працягвае пераносіць тэрміны будаўніцтва дзіцячага садку і школы ў мікрараёне Білева-2. Цяпер будаўніцтва садка запланавана на трэці квартал бягучага году, школы на 1020 вучняў – на чацвёрты.

Пра гэта гаворыцца ў адказе старшыні гарсавету Віцебска Уладзіміра Бялевіча на зварот актывістаў БХД падчас сустрэчы 8 лістапада 2016 года. Адказ з названымі тэрмінамі прыйшоў толькі ў сярэдзіне студзеня 2017 года.

Нагадаем, што пачатае будаўніцтва садку стаіць ўжо трэці год. Катлаван пад школу пасля скаргі ў Генеральную пракурату проста зарылі ў мэтах бяспекі. Але меры прынятыя былі запозна: у чэрвені 2016 года у ім патануў сямігадовы хлопчык.

“Актывісты БХД будуць і надалей адсочваць выкананне інвестыцыйнай праграмы”, – паведаміла каардынатар аргкамітэту БХД у Віцебску і Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец.

Болей навін