Сябры Сеньёрскай суполкі БХД перадалі падарункі ў магілёўскі Дом дзіцяці

26 студзеня 2017 19:51  |  Грамадства

Сябры Сеньёрскай суполкі БХД перадалі падарункі ў магілёўскі Дом дзіцяці

Добрай традыцыяй стала наведванне сябрамі Магілёўскай Сеньёрскай суполкі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Дома дзіцяці для дзяцей з арганічным паражэннем цэнтральнай нервовай сістэмы з парушэннем псіхікі. Пра гэта паведаміў каардынатар БХД у Магілёве Алег Аксёнаў.

Жыхары магілёўскага Дому дзіцяці атрымалі чарговыя падарункі, створаныя пяшчотнымі рукамі сябраў Cеньёрскай суполкі. Жанчыны шыюць, вышываюць, вяжуць, ствараюць дызайнерскія шпалеры – усё гэта дзеля таго, каб пакінутыя бацькамі дзеткі атрымалі крышачку чалавечага цяпла. У кожнаю зробленаю іх рукамі рэч укладзеная цеплыня душы.

“Менавіта з гэтай нагоды праект атрымаў назву “Падзяліся цеплынёй душы”. Распачаты некалькі год таму заснавальніцай Магілёўскай сеньёрскай суполкі БХД, Галінай Болазевай. Цяжкая хвароба забрала з жыцця Галіну Іванаўну, але ж справа працягваецца, сёння дзейнасць суполкі каардынуе Святлана Шэвела, яе рукамі з цеплынёй і пяшчотай створана большая колькасць цудоўных рэчаў”, – адзначыў Алег Аксёнаў.

Ён падкрэсліў, што сябры суполкі сапраўды маюць вялікія сэрцы і шчырыя душы, аб чым сведчаць шматлікія планы на 2017 год , якія будуць абмяркоўвацца імі на наступным тыдні.

Суполка выказвае шчырую падзяку ўсім хто дапамагае ў ажыццяўленні праекту, асаблівая падзяка за падтрымку Змітру Кухлею. Жадаючыя далучыцца маюць магчымасць звярнуцца да каардынатара Святланы Шэвелы.

Болей навін