Марына Хоміч і Вольга Кавалькова ўзначалілі камісіі Асамблеі народных прадстаўнікоў

30 студзеня 2017 12:22  |  Палітыка

Марына Хоміч і Вольга Кавалькова ўзначалілі камісіі Асамблеі народных прадстаўнікоў

У Менску адбыліся першыя паседжанні Камісіі па адукацыі і Камісіі па ахове здароўя Асамблеі народных прадстаўнікоў. Іх кіраўнікамі былі абраныя адпаведна лідар Маладых хрысціянскіх дэмакратаў Марына Хоміч і кіраўніца Хрысціянска-дэмакратычнага руху Вольга Кавалькова.

На пасяджэнні Камісіі па ахове здароўя былі прааналізаваныя праблемы ў сферы аховы здароўя і адзначаныя самыя галоўныя з іх: адсутнасць ранняй дыягностыкі захворванняў, патрэба пераразмеркавання сродкаў на ахову здароўя з праваахоўнай дзейнасці, адсутнасць бясплатнай дыягностыкі з дапамогай анкамаркераў і адсутнасць маніторынгу міжнароднай падтрымкі і справаздачы за яе перад грамадствам.

Таксама было вырашана прапанаваць стварыць паза-бюджэтны дзяржаўны медфонд, сродкі для якога будуць фарміравацца з акцызаў ад продажу алкаголю, тытунёвых вырабаў, падаткаў ад казіно і штрафаў за экалагічныя парушэнні. Сродкі з яго можна выкарыстоўваць на рамонт і мадэрнізацыю медустановаў і набыццё новага абсталявання. Было дамоўлена сабраць прапановы па рэформах медыцыны, правесці сустрэчы з экспертамі, каб выпрацаваць прапановы па зменах заканадаўства.

На Камісіі АНП па адукацыі абмяркоўваліся ўмовы дарожнай мапы па далучэнні Беларусі да Балонскага працэсу. Таксама ўдзельнікі паседжання вырашылі адсочваць магчымыя змены, якія ўлады плануюць унесці ў Кодэкс аб адукацыі. “Пакуль усе гэтыя змены рыхтуюцца ва ўмовах сакрэтнасці”, – адзначыла Марына Хоміч.

Фота “Рух за Свабоду”

Болей навін