“Вольнае Глыбокае” выйдзе з паласой да 100-годдзя БХД

09 лютага 2017 08:17  |  Галоўныя навіны

"Вольнае Глыбокае" выйдзе з паласой да 100-годдзя БХД

Незалежная газета “Вольнае Глыбокае” 9 лютага выйдзе з паласой да 100-годдзя Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Артыкул мясцовага краязнаўцы Уладзіміра Скрабатуна прысвечаны асобе ксяндза Міхала Пятроўскага (1889-1931) з Празарок.

Ксёндз Міхал Пятроўскі служыў у парафіях Дзісенскага, Лідскага і Вілейскага паветаў. Браў актыўны ўдзел у беларускім жыцці, у 1919 годзе абіраўся ў Цэнтральную беларускую раду Віленшчыны і Гродзеншчыны. Выступаў за беларусізацыю касцёльнага жыцця, узначальваў БХД у Дзісенскім павеце.

За сваю актыўную дзейнасць пераследваўся як бальшавікамі, гэтак і польскімі ўладамі. Два арышты моцна падарвалі яго здароўе, і ў 42 гады святар памёр.

Болей навін