“Марш недармаедаў” стаў агульнанацыянальнай кампаніяй

09 лютага 2017 14:46  |  Галоўныя навіны

“Марш недармаедаў” стаў агульнанацыянальнай кампаніяй

Аргкамітэт па правядзенні “Маршу недармаедаў” 9 лютага быў ператвораны ў нацыянальны камітэт кампаніі “Мы – недармаеды!”. У межах кампаніі працягваецца збор подпісаў і рыхтуецца 15 сакавіка “Марш у Менску”, пікеты і акцыі ў рэгіёнах: 18 лютага – у Берасці, 19 лютага – у Магілёве, Гародні, Гомелі, 23 лютага – у Бабруйску.

“Сёння кампанія выйшла за межы Менску. Дзясяткі тысяч людзей ставяць подпісы супраць “дэкрэту пра дармаедаў”, дзясяткі людзей тэлефануюць з рэгіёнаў і кажуць пра гатоўнасць далучыцца, абураюцца нясправядлівымі паборамі”, – адзначыў сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі.

“Зараз дэкрэт рыхтуецца да зацвярджэння ў Палаце прадстаўнікоў. Будзем сачыць за тым, як будуць галасаваць дэпутаты, і будзем праводзіць кампаніі па адкліканні тых, хто прагаласуе за гэты дэкрэт. Трэба спыніць паборы і з так бедных людзей”, – дадаў ён.

Болей навін