Актывісты БХД абмеркавалі з уладамі Віцебска праблемныя пытанні

14 лютага 2017 18:58  |  Грамадства

Актывісты БХД абмеркавалі з уладамі Віцебска праблемныя пытанні

14 лютага актывісты БХД Таццяна Севярынец і Алена Шабуня ў рамках ініцыятывы “Віцебск – горад наш” сустрэліся са старшынёй Віцебскага гарсавету Уладзімірам Бялевічам і яго памочнікам Мацвеем Марозавым.

Больш за гадзіну доўжылася сустрэча, пад час якой былі абмеркаваны і завостраны праблемы прыборкі горада ў зімовы час, стану грамадскай прыбіральні у парку Партызанскай славы, несваечасовае запланаванне будаўніцтва Палацу шлюбаў пры многіх няскончаных неабходных гораду аб’ектах: паліклініках, дзіцячых садках, школы ў мікрараёне Білева. Актывісткі таксама спыталі пра дзіцячыя медыцынскія офісы, што яшчэ ў снежні 2016 года, па абяцанні начальніка абласнога упраўлення аховы здароўя Юрыя Дзеркачы, павінны былі прыняць першых пацыентаў.

Шмат з чым прадстаўнікі гарсавету пагадзіліся: і з брыдкім станам прыбіральні, і недапрацоўкай Віцгардармосту, і неабходнасцю часцей праводзіць адкрытыя грамадскія абмеркаванні па забудове абласнога цэнтру, а дэпутатам – абавязкова рабіць справаздачныя сустрэчы з выбарцамі.

Адзінае, што Бялевіч не мог зразумець, дык гэта супрацьстаянне будаўніцтву Палацу шлюбаў. Але напамін актывістак пра тое, што дэпутаты мусяць бараніць інтарэсы гараджанаў, а горад шмат грошай марнуе на нікому не патрэбныя рэчы, дапамог разуменне і па гэтым пытанні, адзначыла Таццяна Севярынец.

Напрыканцы актывісткі павіншавалі старшыню і памочніка з днём святога Валянціна, пажадалі любові да роднага горада, падарылі адмысловыя календарыкі, каб адсочвалі выкананне абяцанняў і праграм.

Болей навін