Праграма БХД. Асоба і супольнасць

18 лютага 2017 13:55  |  Грамадства

Праграма БХД. Асоба і супольнасць

БХД выступае за пабудову Беларусі як дэмакратычнай, прававой дзяржавы ў еўрапейскай супольнасці народаў. Вынікам дзяржаўнага будаўніцтва мы бачым грамадства, заснаванае на прынцыпах самакіравання вольных грамадзян. Правы кожнага грамадзяніна павінны знаходзіцца ў гарманічнай раўнавазе з правамі дзяржавы і сям’і.

3.1. Свабода, салідарнасць і адказнасць

3.1.1. Кожны чалавек вольны ў вызначэнні свайго лёсу, ён сам выбірае сабе жыццёвы шлях. Свабода дадзена чалавеку ад Бога і таму ні грамадства, ні дзяржаўны лад, ні якія-небудзь ідэалагічныя догмы не могуць пазбавіць чалавека свабоды.

3.1.2. Кожны чалавек мае права свабодна развіваць сваю асобу і ўдзельнічаць у палітычным, эканамічным і культурным жыцці так, як ён абярэ.

3.1.3. БХД лічыць, што дзяржава павінна абараняць і гарантаваць усе асноўныя правы чалавека:

-свабоду сумлення і свабоду перакананняў як свабоду прытрымлівацца любой ідэалогіі і права распаўсюджваць розныя ідэі, акрамя прапаганды ґвалту, парнаграфіі, міжнацыянальнай, сацыяльнай і рэлігійнай варожасці.

-свабоду слова;

-свабоду стварэння палітычных партыяў, грамадскіх і рэлігійных арганізацыяў (абмежаванню належаць толькі арганізацыі, якія распаўсюджваюць ідэі нянавісці, ґвалту і вайны);

-свабоду веравызнанняў, місіянерства, пропаведзі, рэлігійнага выхавання і адукацыі, доступу веруючых да сродкаў масавай інфармацыі;

-недатыкальнасць асобы, яе жылля і прыватнай уласнасці.

З Праграмы БХД “Народная партыя з хрысціянскім сэрцам”, прынятай 13 чэрвеня 2015 года

Болей навін