Праграма БХД: справядлівасць, салідарнасць, адказнасць

22 лютага 2017 09:27  |  БХД

Праграма БХД: справядлівасць, салідарнасць, адказнасць

3.1.4. Справядлівасць грунтуецца на аднолькавай павазе годнасці кожнага чалавека. Прынцып справядлівасці патрабуе аднолькавай роўнасці перад законам, роўных умоў у палітычным, эканамічным і сацыяльным жыцці.

3.1.5. Салідарнасць – гэта гатоўнасць кожнага чалавека падтрымліваць адзін аднаго, узаемадапамога людзей. Спагада, спачуванне, узаемапавага – аснова салідарнасці. Салідарнасць дае тое, чаго немагчыма дасягнуць прымусам. Гэта падмурак агульнага дабрабыту і дабрабыту кожнага з нас.

3.1.6. Адказнасць азначае захаванне і развіццё духоўнай, культурнай, матэрыяльнай спадчыны, якую мы атрымалі ад мінулых пакаленняў. Задача сённяшняга пакалення палягае ў адраджэнні нашай прыроднай, гістарычнай, культурнай і духоўнай спадчыны, пераасэнсаванні мінулага шляху Беларусі – і ў нацыянальным пакаянні.

3.1.7. БХД выступае за:

-прававую дзяржаву, у якой усе роўныя перад законам;

-грамадства, заснаванае на прынцыпе самакіравання вольных грамадзян;

-недапушчэнне прыгнёту і дыскрымінацыі ні паводле рэлігійных, палітычных перакананняў, ні паводле сацыяльнай, этнічнай, нацыянальнай, прафесійнай прыналежнасці, ні паводле полавага ці ўзроставага падзелу альбо на якой-небудзь іншай падставе;

-свабоду асобы развівацца, абіраць свой жыццёвы шлях, мець перакананні і дзейнічаць адпаведна з імі;

-абарону палітычных, грамадзянскіх і сацыяльных правоў.

З Праграмы БХД “Народная партыя з хрысціянскім сэрцам”, прынятай 13 чэрвеня 2015 года

Болей навін