У Гародні на актывістку БХД склалі пратакол за марш 19 лютага

08.03.2017, 12:12  |  Навіны » Палітыка

У Гародні на актывістку БХД склалі пратакол за марш 19 лютага
Працягваецца пераслед гарадзенскіх удзельнікаў акцыі супраць дэкрэта № 3, якая адбылася 19 лютага. На актывістку БХД Галіну Ламашэвіч склалі пратакол, які чакаў яе вяртання ў родны горад.

Пасля шэсця Недармаедаў у Гародні Галіна Ламашэвіч ад'язджала да сваякоў. Але як толькі яна вярнулася да яе, да хаты завіталі міліцыянты з пратаколам. Падпісваць яго удзельніца акцыі адмовілася. Міліцыянты паведамілі ёй, што суд адбудзецца на гэтым тыдні.

Усяго ў Гародні складзена больш за 10 пратаколаў адміністрацыйных правапарушэнняў за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Улады таксама адмовілі ў правядзенні мітынгу за адмену Дэкрэту №3, які планавалася правесці 15 сакавіка.

Вясна

Навіны па тэме