У Маладзечне быў затрыманы каардынатар БХД

09 сакавіка 2017 08:32  |  Палітыка

У Маладзечне быў затрыманы каардынатар БХД

У Маладзечне ўвечары 8 сакавіка каля 19:00 быў затрыманы кіраўнік раённай арганізацыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Раман Ганчароў. На вуліцы да яго пад’ехала патрульная машына, і седзячыя ў ёй міліцыянты запатрабавалі паказаць, што ў яго ў торбе. Пасля адмовы яны запатрабавалі прад’явіць пашпарт, але дакументаў у актывіста не было.

Тады яго адвезлі ў аддзяленне міліцыі, дзе абшукалі торбу і канфіскавалі друкаваныя матэрыялы і клей, а таксама склалі пратакол апытання. Праз тры гадзіны, каля 22:00, Рамана Ганчарова адпусцілі. Пры гэтым ніякіх копій дакументаў, якія склалі ў дачыненні да яго, каардынатару БХД не далі.

Відавочна, затрыманне звязана з акцыяй пратэсту, прызначанай у Маладзечне на 10 сакавіка, пачатак якой запланаваны на 18:00 на Цэнтральнай плошчы гораду.

Болей навін