Праграма БХД. Свабода слова і сеціва

09 сакавіка 2017 09:42  |  Палітыка

Праграма БХД. Свабода слова і сеціва

3.3.8. Асаблівае значэнне займае глабальная інфармацыйная сетка інтэрнэт, якая стала на сённяшні дзень галоўнай крыніцай распаўсюду інфармацыі. Інтэрнэт дае вялікія магчымасці для СМІ і кожнага чалавека ў атрыманні і распаўсюдзе інфармацыі, выказванні сваіх думак. БХД разумее важнасць максімальна шырокага распаўсюду інтэрнэту, канкурэнцыі на рынку правайдараў, павелічэння якасці інтэрнэт-паслуг і памяншэння іх кошту. Наша мэта заключаецца ў тым, каб забяспечыць бясплатны інтэрнэт у навуковых установах і ва ўстановах адукацыі: у школах, сярэдніх спецыяльных установах і вышэйшых навучальных установах. БХД лічыць, што інтэрнэт мусіць заставацца свабодным асяроддзем і выступае супраць палітычнай цэнзуры ў інтэрнэце. Разам з тым, неабходна вялікую ўвагу надаваць барацьбе са злачыннасцю у інтэрнэт-прасторы.

3.3.9. Дзяржава мусіць мець выразную медыйную палітыку, накіраваную на абарону грамадства ад разбуральнай інфармацыі. Да такой інфармацыі адносяцца парнаграфічныя матэрыялы, прапаганда гвалту, дыскрымінацыі, знявагі чалавека, амаральнай мадэлі паводзін у выглядзе відэа, аўдыё-матэрыялаў, літаратурных твораў, любых візуальных выяў і тэатральных пастановак. Недапушчальная дэманстрацыя такіх інфармацыйных матэрыялаў у дзяржаўных і грамадскіх СМІ, а таксама любым іншым чынам у ранішні, дзённы і ранні вячэрні час, у грамадскіх месцах, дзе магчымая прысутнасць дзяцей і падлеткаў.

3.3.10. БХД выступае за прыняцце Кодэксу журналісцкай этыкі, які будзе прызнаны ўсёй журналісцкай супольнасцю Беларусі незалежна ад віду медыйнага рэсурсу і формы ўласнасці. У гэтым Кодэксе будуць замацаваныя асноватворныя прынцыпы адказнасці журналіста перад грамадствам, законам і журналісцкай супольнасцю.

З праграмы БХД “Народная партыя з хрысціянскім сэрцам”, прынятай 13 чэрвеня 2015 года

Болей навін