У Магілёве міліцыя ўварвалася ў кватэру Алега Аксёнава

09 сакавіка 2017 16:19  |  Палітыка

У Магілёве міліцыя ўварвалася ў кватэру Алега Аксёнава

У Магілёве міліцыянты ўварваліся ў кватэру гарадскога кіраўніка Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Алега Аксёнава. Яны забралі ў жонкі актывіста тэлефон і з яго патрабуюць, каб ён з’явіўся сёння а 18:30 у РАУС.

Зараз Алег Аксёнаў знаходзіцца на сувязі. Ён ужо патэлефанаваў у міліцыю і паскардзіўся на дзеянні іх супрацоўнікаў: на якой падставе яны ў яго адсутнасць пры адсутнасці позвы знаходзяцца ў яго дома. На гэта ў міліцыі ніяк не зрэагавалі і паведамілі, што маюць на гэта права.

“Прыпыненне дэкрэту было вымушаным. І цяпер улады вельмі злыя, таму выдалі загад працягваць рэпрэсіі ў дачыненні да дэмакратычных актывістаў. Але гэта ім не дапаможа, бо ў масавых пратэстах вінаватая толькі іх бяздарная палітыка. І я перакананы, што людзі ў любым разе будуць выходзіць на плошчу: разам з апазіцыйнымі лідарамі, або без іх. Але ў апошнім выпадку ўся адказнасць за акцыі пратэсту будуць несці тыя рэпрэсіўныя органы, якія сёння ціснуць на нашых актывістаў”, – адзначыў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.

Болей навін