У Бабруйску – ператрус, у Гародні – новы пратакол

09 сакавіка 2017 18:55  |  Палітыка

У Бабруйску – ператрус, у Гародні – новы пратакол

На сустрэчу дэмакратычных сілаў Бабруйску напярэдадні запланаванага на 12 сакавіка Маршу недармаедаў прыйшлі тры міліцыянты. Пра гэта паведаміла каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” ў Магілёўскай вобласці ў Бабруйску Таісія Кабанчук.

“Самым нахабным чынам праводзяць ператрус, лазяць пад сталамі, канапамі, на паліцах. Усё, што ім не падабаецца – буклеты БХД, “Маладых дэмакратаў”, газеты “Новы Час” – складваюць асобна. Прывялі панятых. Дакументы і пастановы не прад’яўляюць, кажу, што маюць на ўсё гэта права. У мяне падпалкоўнік Рудзько з рук вырываў торбу. Нікому нічога не тлумачаць. Мы патэлефанавалі ў 102, а там сказалі, што гэта кіраўніцтва і яно ўсё робіць правільна”, – адзначыла яна.

Між тым у Гародні быў складзены пратакол на чарговага актывіста БХД за ўдзел у Маршы 19 лютага. На гэты раз ахвярай міліцэйскага свавольства стаў Антон Войцехаў.

Фота Denis Hudovets

Болей навін