Прэзідэнт Еўрапейскай народнай партыі патрабуе тэрмінова вызваліць лідараў правацэнтрыстаў

11 сакавіка 2017 14:48  |  Галоўныя навіны

Прэзідэнт Еўрапейскай народнай партыі патрабуе тэрмінова вызваліць лідараў правацэнтрыстаў

Прэзідэнт Еўрапейскай народнай партыі Жазэф Доль занепакоены жорсткімі арыштамі ў Беларусі лідараў Правацэнтрысцкай кааліцыі Віталя Рымашэўскага (БХД), Вольгі Кавальковай (ХДР), Анатоля Лябедзькі (АГП), Юрыя Губарэвіча (РЗС) і іншых.

Адпаведныя паведамленні ён размясціў 11 сакавіка ў сваім акаўнце ў Twitter.

“Беларусь павінна выконваць міжнародныя законы, паважаць асноўныя правы чалавека: свабоду слова і сходаў, а таксама тэрмінова вызваліць правацэнтрысцкіх лідараў”, – напісаў ён.

Нагадаем, што Еўрапейская народная партыя з’яўляецца найбуйнейшай палітычнай сілай Еўропы і Еўрапейскага саюзу, якія яднае ў сваіх шэрагах хрысціянска-дэмакратычныя і правацэнтрысцкія партыі. Прадстаўнікі ЕНП узначальваюць Еўрапарламент, Еўракамісію і Раду ЕС.

Болей навін