Нягледзячы на перашкоды з боку міліцыі Павел Севярынец прыхаў у Воршу

12 сакавіка 2017 13:26  |  Галоўныя навіны

Нягледзячы на перашкоды з боку міліцыі Павел Севярынец прыхаў у Воршу

Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец, нягледзячы на перашкоды з боку ўладаў, здолеў прыехаць на акцыю пратэсту грамадзян у Воршу.

“Сёння мне давялося прайсці пяць засадаў – ДАІшных, міліцэйскіх, каб прайсці ў Воршу. Пераапранацца. На ўездзе ў Віцебскую вобласць стаялі дзве машыны, стаяў бусік на скрыжаванні на Сянно. Міліцэйскія пасты перад плошчай. Але, дзякуй Богу, прыехалі і прыйшлі”, – паведаміў ён у каментары “Белсату”.

Паводле яго беларускі народ неаднаразова паказаў, што здольны пратэставаць сам. “Яшчэ багата беларускіх палітыкаў і народных лідараў на свабодзе. Я думаю, і тут у Воршы мы ўбачым дзясяткі новых твараў тых людзей, якія будуць весці за сабой. Людзі не баяцца, людзі выходзяць. Усё будзе добра. Вясна пачалася”, – падкрэсліў сустаршыня БХД.

Болей навін