Паўла Севярынца затрымалі да суду

12 сакавіка 2017 18:36  |  Галоўныя навіны

Паўла Севярынца затрымалі да суду

Сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца затрымалі ў Воршы да суду. Пра гэта паведаміў каардынатар БХД у Воршы Яўген Анішчанка.

Паводле яго, сярод затрыманых – таксама журналісты, аршанскія актывісты, якія выступалі на мітынгу, і актывіст з Воршы.

Верагодна, суд адбудзецца ў панядзелак 13 сакавіка. Артыкул, па якім будуць судзіць сустаршыню, невядомы.

Яўген Анішчанка таксама паведаміў, што перадачу для Паўла Севярынца ў міліцыі прыняць адмовіліся.

Болей навін