У Гародні выносяць прысуды за Марш недармаедаў 19 лютага

14 сакавіка 2017 13:52  |  Галоўныя навіны

У Гародні выносяць прысуды за Марш недармаедаў 19 лютага

У Гародні напярэдадні Маршу недармаедаў, які мусіць пачацца 15 сакавіка а 18:00 у Парку Жылібера, экстранна праходзяць суды над удзельнікамі Маршу 19 лютага. Калі простым апазіцыянерам выносяць адносна мяккія прысуды, то мясцовых кіраўнікоў саджаюць на суткі.

Так, сябра Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і намесніца старшыні Хрысціянска-дэмакратычнага руху Вольга Верамеенка асуджаная на 15 базавых велічынь штрафу, сябра БХД Галіна Ламашэвіч – 7 базавых, сябра АГП Мікалай Сялянік – 8 базавых, а гарадзенскі каардынатар ПБНФ Вадзім Саранчукоў – на 13 сутак арышту.

Суды працягваюцца. Сярод абвінавачаных яшчэ ёсць сябры БХД, у тым ліку каардынатар БХД у Гародні Сяргей Верамеенка, якому прысуд будзе вынесены а 16:00.

Болей навін