Каардынатару БХД у Гародні таксама далі 15 сутак

14 сакавіка 2017 16:26  |  Галоўныя навіны

Каардынатару БХД у Гародні таксама далі 15 сутак

Каардынатару Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў Гародні Сяргею Верамеенку 14 сакавіка суд вынес прысуд у выглядзе 15 сутак адміністратыўнага арышту за Марш недармаедаў 19 лютага. Такі самы прысуд атрымаў і кіраўнік гарадзенскай АГП Ежы Грыгенчы.

Што тычыцца актывістаў БХД, то Аляксандр Абуховіч быў аштрафаваны на 20 базавых велічынь, Антось Вайцэхаў – на 15.

Нагадаем, 15 сакавіка ў Гародні ў парку Жылібера а 18:00 пачнецца чарговы Марш недармаедаў.

Болей навін