Міліцыя папярэдзіла заяўнікаў «Маршу недармаедаў»

14 сакавіка 2017 19:15  |  Галоўныя навіны

Міліцыя папярэдзіла заяўнікаў «Маршу недармаедаў»

Два з заяўнікаў «Маршу недармаедаў», які заплянаваны на 15 сакавіка ў Менску, Дзяніс Садоўскі (БХД) і Зьміцер Кучук (Партыя Зялёных) на запрашэньне гарадзкой міліцыі мелі папераджальную размову.

14 сакавіка міліцыя нагадала, што заяўнікі панясуць адказнасьць у выпадку парушэньня ўдзельнікамі акцыі шэрагу правілаў. Сярод якіх рух не па вызначаным маршруце (кінатэатар «Кастрычнік» — вуліца Сурганава — плошча Бангалор), збор людзей не ў заяўленым месцы (пляцоўка перад кінатэатрам «Кастрычнік»), закрыцьцё ўдзельнікамі акцыі сваіх твараў, выхад на праезную частку.

Сярод заяўнікаў акцыі таксама Ірына Вештард (ад БСДП(Г)) і Ўладзімер Лабузаў (АГП).

Радыё Свабода

Болей навін