Каардынатар БХД у Маладзечне Раман Ганчароў на волі

15.03.2017, 10:21  |  Навіны » Палітыка

Каардынатар БХД у Маладзечне Раман Ганчароў на волі
Каардынатар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў Маладзечне Раман Ганчароў, які быў затрыманы і асуджаны раніцай 10 сакавіка напярэдадні маладзечанскага Маршу недармаедаў, на волі.

Ён выйшаў на волю 15 сакавіка а 07:10 пасля пяцідзённага арышту.

“Віншуем Рамана з вызваленнем і чакаем на волі іншых палітвязняў”, - адзначыў адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі і заклікаў беларусаў браць удзел у Маршах недармаедаў 15 сакавіка ў Менску, Гародні, Магілёве і Віцебску.

Навіны па тэме