Нягледзячы на затрыманне Паўла Севярынца ў Слоніме прадставілі кнігі пра БХД

15 сакавіка 2017 10:35  |  Палітыка

Нягледзячы на затрыманне Паўла Севярынца ў Слоніме прадставілі кнігі пра БХД

У аўторак, 14 сакавіка, у Слоніме планавалася прэзентацыя кнігі “100 асобаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі”, якая была выдадзеная ў межах святкавання стагоддзя БХД. На прэзентацыю да слонімскіх сяброў БХД павінен быў прыехаць сустаршыня БХД Павел Севярынец. Але сённяшнія ўлады прэзентацыю правесці не далі – Павел Севярынец арыштаваны ў Оршы і адбывае тэрмін 15 сутак за удзел у “маршы дармаедаў” у горадзе на Дняпры.

Кіраўнік слонімскай суполкі БХД Іван Бедка пазнаёміў прысутных з кнігай “100 асобаў беларускай хрысціянскай дэмакратыі” і сказаў, што гэта выданне – біяграфічная панарама святароў, мецэнатаў, пісьменнікаў, грамадскіх дзеячаў. Большасць з іх была закатавана, расстраляная ці замучаная ў лагерах. Ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі, Магдалена Радзівіл, Андрэй Зязюля, Казімір Сваяк, Адам Станкевіч, Вацлаў Ластоўскі, Андрэй Цікота — гэта тыя асобы, якія адраджалі Беларусь кожны сваім служэннем.

“Кніга складаецца з чатырох раздзелаў. У першым распавядаецца пра дзеячаў 1905-1917 года. У другім раздзеле — пра дзеячаў 1917-1941 гадоў. У трэцім — змешчаны біяграфіі асоб, якія намагаліся аднавіць БХД у 1990-х гадах. У чацвёртым раздзеле змешчаныя біяграфіі сучасных грамадскіх і палітычных дзеячаў”, – адзначыў Іван Бедка. Ён таксама сказаў, што прэзентацыя кнігі “100 асобаў беларускай хрысціянскай дэмакратыі” з удзелам Паўла Севярынца ў Слоніме ўсё ж адбудзецца ў красавіку.

Болей навін