У менскім метро затрымалі актывіста БХД: шукалі ўлёткі да Дня Волі

21 сакавіка 2017 11:55  |  Палітыка

У менскім метро затрымалі актывіста БХД: шукалі ўлёткі да Дня Волі

21 сакавіка ў Менску на станцыі метро “Кунцаўшчына” міліцыянт затрымаў каардынатара Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў Маладзечне Рамана Ганчарова, які ўжо быў затрыманы 8 сакавіка ў Маладзечне, а 10 сакавіка асуджаны на 5 сутак арышту за распаўсюд улётак да маладзечанскага Маршу недармаедаў.

Аб 11:10 міліцыянт падыйшоў да актывіста і сказаў яму прайсці ў пакой міліцыі для высвятлення асобы. “Паглядзелі яны мае дадзеныя, а потым пачалі шукаць, па іх словах, “забароненыя” ўлёткі. Але іх у мяне не апынулася, і мяне адпусцілі”, – адзначыў Раман Ганчароў.

Сваё затрыманне актывіст звязвае з падрыхтоўкай акцыі на Дзень Волі 25 сакавіка, якая пачнецца а 14:00 на Акадэміі навук. “Я заклікаю ўсіх людзей выходзіць на гэту акцыю. Гэта наша права і наш абавязак”, – дадаў каардынатар БХД.

Болей навін