Правацэнтрысцкая кааліцыя заклікае замежных партнёраў быць салідарнымі з Беларуссю ў Дзень Волі

22 сакавіка 2017 13:45  |  Галоўныя навіны

Правацэнтрысцкая кааліцыя заклікае замежных партнёраў быць салідарнымі з Беларуссю ў Дзень Волі

Прадстаўляем вашай увазе зварот Правацэнтрысцкай кааліцыі да замежных партнёраў і калег.

Паважаныя калегі, партнёры, сябры,

бесперапыннае пагаршэнне сітуацыі з парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі, глухата беларускага рэжыму да галасоў грамадзян і міжнародных зваротаў, прымушае нас звярнуцца да Вас з наступнай просьбай.

Учора, 21 сакавіка 2017 году, пасля заявы Лукашэнкі пра тое, што «былі затрыманыя каля 20 узброеных баевікоў, якія планавалі “ўзброеную правакацыю ў Беларусі” беларуская міліцыя пачала затрымліваць людзей, якія не былі звязаныя з масавымі пратэстамі супраць указу № 3, але хто можа быць абвінавачаны ў падрыхтоўцы ўзброенай правакацыі 25 сакавіка 2017 года, калі святкаванне дня Волі плануецца правесці ў Мінску і абласных цэнтрах. Мы чакаем, што беларускія ўлады будуць арганізоўваць больш правакацый з мэтай дыскрэдытацыі нарастаючага народнага пратэснага руху.

Для таго, каб прадухіліць яшчэ большы гвалт і прыцягнуць увагу да рэпрэсіяў у Беларусі, мы просім вас стаць на бок беларускага народу на словах і ў справах.

Эфектыўным крокам, каб засведчыць салідарнасць з’яўляюцца пратэстныя пікеты каля амбасадаў Беларусі, якая могуць адбыцца 25 сакавіка 2017 года ў 14.00 (FET, UTC + 03:00) у вашых краінах супраць гвалту беларускай міліцыі, незаконных прысудаў дэмакратычным лідарам і актывістам, і простым мірным дэманстрантам, а таксама супраць зневажальнага стаўлення да зняволеных. Гэта час, калі святкаванне Дня Волі пачнецца ў Менску. Калі ласка, скарыстайце магчымасцю знаходжання ў дэмакратычных краінах, каб дапамагчы нам пабудаваць дэмакратыю ў нашым доме!

Колькасць зняволеных, затрыманых і тых, хто атрымаў штраф у цяперашні час больш ужо чым 250! Вось спіс спраў на беларускай мове http://spring96.org/be/news/86188.

Вы знойдзеце спасылкі на сайты беларускіх пасольстваў тут http://belarusfacts.by/belembassy/index_eng.html.

Мы спадзяемся на выразную і моцную рэакцыю міжнароднай дэмакратычнай супольнасці на рэпрэсіі ў Беларусі!

Антаніна Кавалёва,
Намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі

Дзяніс Садоўскі,
Выканаўчы сакратар Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі

Галіна Скараход
Першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду»

Болей навін