Паўла Севярынца будуць судзіць 31 сакавіка

24 сакавіка 2017 15:45  |  Галоўныя навіны

Паўла Севярынца будуць судзіць 31 сакавіка

Сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца, які з 12 па 27 сакавіка знаходзіцца пад арыштам у Воршы, будуць зноў судзіць.

Чарговы суд яму прызначаны ў Савецкім судзе Менска 31 сакавіка а 10:00 па ч. 3 арт. 23.34 КаАП, паведаміла маці палітыка, каардынатар БХД па Віцебшчыне Таццяна Севярынец.

За што канкрэтна будуць судзіць палітыка, невядома.

Болей навін