На ўездзе ў Менск затрымалі Уладзіміра Шылу, у панядзелак суд над Багуславам Мацуком

25 сакавіка 2017 12:52  |  Палітыка

На ўездзе ў Менск затрымалі Уладзіміра Шылу, у панядзелак суд над Багуславам Мацуком

25 сакавіка на ўездзе ў Менск міліцыянты затрымалі актывіста Беларускай хрысціянскай дэмакратыі з Салігорску Уладзіміра Шылу. Пра гэта ў Facebook паведаміў сын актывіста Іван Шыла.

Таксама стала вядома, што суд над затрыманым 24 сакавіка каардынатарам БХД у Мёрах Багуславам Мацуком адбудзецца толькі ў панядзелак 27 сакавіка. Да гэтага актывіст, якога вінавацяць нібы ў нецэнзурнай лаянцы, знаходзіцца за кратамі.

Болей навін