Дзяніс Садоўскі: Дзень Волі – 2017. Высновы

27 сакавіка 2017 22:25  |  Палітыка

Дзяніс Садоўскі: Дзень Волі - 2017. Высновы

Пасля тых падзей, якія адбываліся ў апошнія 2 тыдні, вельмі важна падвесці вынікі і зрабіць правільныя высновы і ацэнкі. Перш за ўсё, канешне, гонар за Беларускі Народ, які ў экстрэмальных абставінах, пры адсутнасці лідараў, выйшаў і ў твар гэтым амапаўцам з дубінкамі і шуняўкам з касцетамі сказаў – “Мы гаспадары на гэтай зямлі, і мы будзем вырашаць, якой будзе наша Беларусь!” Вы не паддаваліся на правакацыі, паводзілі сябе выключна мірна і прадэманстравалі ўсяму свету, хто тут сапраўдныя “баевікі і арганізатары масавых беспарадкаў”. Дзякуй кожнаму з Вас!

Таксама важная выснова ў тым, што ўсе мы, хто браў адказнасць за арганізацыю акцыі, не былі дастаткова падрыхтаваныя, арганізаваныя і не змаглі трымаць сітуацыю пад кантролем. Так, зразумела, лідараў арыштоўвалі, садзілі на суткі і ўсё іншае, але ці мы не ведалі, што ўлада так і будзе рабіць? Кожны, хто заяўляе сябе лідарам і сапраўды хоча, каб мы дамагліся перамогі, – усе павінны адкінуць свае амбіцыі, перастаць казаць “Я”, а навучыцца дамаўляцца і казаць “МЫ”. На будучыя акцыі, якія, вядома, трэба праводзіць, павінен быць супольны план і супольная адказнасць!

І самае важнае: толькі РАЗАМ мы зможам супрацьстаяць гэтай адтынароднай уладзе. Як гэтага дасягнуць? Трэба аб’ядноўвацца. Кожны, хто хоча ПЕРАМЕНАЎ, далучайцеся да тых партый і арганізацый, якія Вам бліжэй, якія вы падтрымліваеце! Не паасобку, а толькі разам, мы ПЕРАМОЖАМ! Далучайцеся да Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. Пішыце ў прыват, альбо праз сайт: www.bchd.info. Разам мы моцныя!

Жыве Беларусь! Жыве з Богам!

Болей навін