У Бруселі ў чацвер дэманстрацыя каля амбасады Беларусі

29 сакавіка 2017 12:21  |  Палітыка

У Бруселі ў чацвер дэманстрацыя каля амбасады Беларусі

У чацвер 30 сакавіка а 13:00 па мясцовым часе адбудзецца дэманстрацыя каля амбасады Беларусі ў Бруселі, якая размешчаная па адрасе avenue Molière, 1050 Ixelles.

Дэманстрацыя пройдзе ў падтрымку дзясяткаў чалавек, якія былі арыштаваныя ў апошнія тыдні пасля пратэстаў супраць новых законаў аб падаткаабкладанні беспрацоўных, і тых, каму можа быць прад’яўленае крымінальнае абвінавачванне.

“У падтрымку сотняў дэманстрантаў, якія былі дапытаныя падчас вялікай дэманстрацыі ў Менску ў суботу, 25 сакавіка, некаторыя з якіх да гэтага часу не вызваленыя”, – заяўляюць арганізатары.

Болей навін