30 сакавіка ў Менску – аргкамітэт Чарнобыльскага шляху і форум “Свабоду палітвязням!”

29 сакавіка 2017 21:26  |  Галоўныя навіны

30 сакавіка ў Менску – аргкамітэт Чарнобыльскага шляху і форум “Свабоду палітвязням!”

У чацвер, 30 сакавіка, у Менску па адрасе Чарнышэўскага 3 адбудуцца адразу два важныя мерапрыемствы, паведаміў сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец.

Спачатку а 16.00 пачнецца паседжанне аргкамітэту Чарнобыльскага шляху – 2017. “Запрашаем тых, хто гатовы дапамагчы ў арганізацыі і распаўсюдзе інфармацыі”, – адзначыў сустаршыня БХД.

А затым а 18.00 пачнецца вялікі форум “Свабоду палітвязьням!”. “Трэба выцягваць з-за кратаў нашых хлопцаў. Запрашаем усіх салідарных. Уваход вольны”, – падкрэсліў Павел Севярынец.

Болей навін