30 і 31 сакавіка новыя суды над актывістамі БХД

30.03.2017, 08:43  |  Навіны » Палітыка

30 і 31 сакавіка новыя суды над актывістамі БХД
30 сакавіка ў судзе Ленінскага раёна Гародні на 10.00 прызначаны суды над гарадзенскім актывістам Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Антонам Вайцехавым. Хутчэй за усё суд за прысутнасць у акцыі на Дзень Канстытуцыі 15 сакавіка.

Таксама 31 сакавіка адбудуцца разгляды касацыйных скаргаў у Гарадзенскім абласным судзе у актывістаў БХД Мікалая Саляніка, Вольгі Верамеенкі і Галіны Ламашэвіч.

Па матэрыялах Гарадзенскай Вясны

Навіны па тэме