У нядзелю ў Магілёве сустрэча сяброў і прыхільнікаў БХД

31 сакавіка 2017 16:17  |  Грамадства

У нядзелю ў Магілёве сустрэча сяброў і прыхільнікаў БХД

У нядзелю, 2 красавіка, у Магілёве у 12:00 на “Коле сяброў” па вуліцы Чкалава 16 адбудзецца сустрэча сяброў і прыхільнікаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, на якой будзе прысутнічаць абласное кіраўніцтва аргкамітэту, а таксама сустаршыня Віталь Рымашэўскі і адказны сакратар Дзяніс Садоўскі.

Плануецца абмеркаваць бягучыя падзеі ў Беларусі, дзейнасць хрысціянскіх дэмакратаў у гэтай сітуацыі, планы далейшай актыўнасці.

Таксама Вольга Севярынец правядзе прэзентацыю кніг “100 асобаў БХД” і “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”.

Запрашаюцца ўсе жадаючыя, але пры ўмове абавязковай рэгістрацыі па тэлефоне +37529 6614333.

Болей навін