Рамана Ганчарова будуць другі раз судзіць за адно і тое ж

06 красавіка 2017 09:42  |  Палітыка

 

Адміністрацыйная
камісія пры Маладзечанскім райвыканкаме выклікае каардынатара Беларускай
хрысціянскай дэмакратыі ў Маладзечне Рамана Ганчарова 18 красавіка да 11:00 па
адміністрацыйным правапарушэнні за тое, што ён па адрасе Касманаўтаў, 7 расклейваў
ўлёткі не рэкламнага характару ў нявызначаных мясцовымі органамі ўлады месцах,
чым нібыта парушыў п. 17 “Правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання
населеных пунктаў”.

Актывісту ставяць
у віну ч. 2 арт. 21.14 КаАП, які прадугледжвае пакаранне ў памеры да 25 базавых
велічынь.

“Гэта абсурд.
Мяне за гэта ўжо пасадзілі на 5 сутак, а цяпер зноў хочуць судзіць. Я клеіў
улёткі толькі на пад’ездах і толькі ў тых месцах, якія былі прызначаныя для
паклейкі і аб’яваў. Цяпер суд паказаў у поўнай прыгажосці сваю сутнасць.
Хочацца нагадаць ім месца з Пісання: якім судом вы судзіце, такім будзіце
судзімыя”, – адзначыў актывіст і заклікаў да салідарнасці з усімі
палітзняволенымі.

У Рамана Ганчарова апісалі камод, канапу і стол

Між тым 5
красавіка а 19:15да яго дадому прыехаў судовы выканаўца і апісаў маёмасць
(камод, канапу і стол) за неаплачаныя 1050 рублёў штрафу, якія на актывіста
наклала 26 кастрычніка 2016 года суддзя суду Цэнтральнага раёна Менска Вікторыя
Шабуня за тое, што Раман Ганчароў 30 верасня, 5, 7 і 10 кастрычніка ў падземным
пераходзе станцыі метро “Кастрычніцкая” прыняў удзел у несанкцыянаваным
пікетаванні, падчас якога размясціў стэнд з тканіны з выявай бел-чырвона-белага
сцяга і надпісам “Бел-чырвона-Белы сцяг Хрыста” і збіраў подпісы з мэтай
прызнання бел-чырвона-белага сцяга гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Таксама 15 снежня 2016 года суддзя суду Цэнтральнага
раёна Менска Юлія Густыр аштрафавала яго на 840 рублёў за несанкцыянаванае
пікетаванне 25 лістапада 2016 года на Кастрычніцкай плошчы з плакатам “Беларусь мае Быць Беларускай”.

Болей навін