Таісія Кабанчук на мітынгу ў Бабруйску: калі мы ўладу не абіраем, яна будзе заўсёды намі пагарджаць

09 красавіка 2017 13:40  |  Палітыка

Таісія Кабанчук на мітынгу ў Бабруйску: калі мы ўладу не абіраем, яна будзе заўсёды намі пагарджаць

 

Каардынатар
Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў Магілёўскай вобласці Таісія Кабанчук 9
красавіка на мітынгу ў Бабруйску заявіла, што толькі тады, калі плошчы
беларускіх гарадоў будуць запоўненыя людзьмі, улада пачне змяняцца.

“Яна проста
сыдзе, бо яна трымаецца проста на нашым страху. Яна трымаецца на падмане народу”,
– падкрэсліла яна.

Каментуючы дэкрэт
№3, які, па словах Таісіі Кабанчук, толькі прыніжае людзей, і які ўлада ніяк не
хоча адмяніць, яна заявіла, што зараз улады хочуць, каб людзі ішлі да іх на
паклон. “Каб людзі станавіліся папрашайкамі. Хочуць прынізіць людзей, каб яны
зноў збіралі цэлыя стосы папер і даказвалі, што яны не маюць магчымасці
заплаціць гэты падатак. Так улада не павінна паступаць са сваім народам! Дзе
наша праца? Дзе годныя заробкі?” – заявіла каардынатар БХД.

Паводле яе,
менавіта ўлады завялі Беларусь у сённяшнюю сітуацыю, і, калі яны не могуць яе
выправіць, яны павінны сысці. “Нам патрэбны свабодныя выбары. Нам патрэбна, каб
улада перад народам заўсёды мела справаздачу. Бо калі мы ўладу не абіраем, яна
будзе заўсёды намі пагарджаць. Таму мы сёння патрабуем свабодныя выбары,
сумленныя і справядлівыя”, – адзначыла Таісія Кабанчук.

Болей навін