Намеснік старшыні Бабруйскага гарвыканкаму спрабаваў вырваць у Віталя Рымашэўскага мегафон

09 красавіка 2017 14:04  |  Палітыка

Намеснік старшыні Бабруйскага гарвыканкаму спрабаваў вырваць у Віталя Рымашэўскага мегафон

 

Падчас мітынгу 9
красавіка ў Бабруйску за правы і свабоды грамадзян першы намеснік старшыні
мясцовага гарвыканкаму Алег Ковель неаднарозова спрабаваў вырваць з рук
сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага мегафон.
Апроч таго, ён спрабаваў штурхаць палітыка і ўчыняць у дачыненні да яго
правакацыі.

Пры гэтым ён
таксама пагражаў мітынгоўцам адказнасцю за тое, што яны не знаходзіліся за
агароджай стадыёна.

“Такім чынам
мясцовыя чыноўнікі выконваюць загад Лукашэнкі пра “дыялог” з грамадзянамі. Тое,
як ён паводзіў сябе з людзьмі, кажа само за сябе. У дэмакратычнай краіне за яго
дзеянні на яго можна было б падаваць у суд. Увогуле ж гэтыя абсалютна
некультурныя паводзіны паказваюць стаўленне мясцовых уладаў да беларускіх
грамадзян. Нават у Менску чыноўнікі не адчуваюць сябе настолькі беспакарана і
настолькі непаважліва не паводзяць сябе, як у рэгіёнах. Таму не дзіўна, што ў
рэгіёнах людзі настолькі масава выходзілі на акцыі пратэсту, бо цяжар ад
несправядлівых падаткаў яшчэ ўскладняецца мясцовай карупцыяй і беззаконнем”, –
адзначыў Віталь Рымашэўскі.

Ён таксама звярнуў
увагу на бяздзеянне міліцыі ў дачыненні да дзеянняў чыноўнікаў. Людзі ж,
паводле яго, высмеялі намеснікаў гарвыканкаму, якія не змаглі адказаць на
ніводнае з пытанне людзей, а “толькі паказалі сваё грэблівае стаўленне да
бабруйчан, да тых, хто сёння сабраўся на мітынгу”.

 

Болей навін