У Гародні вызвалены Антон Вайцехаў

10 красавіка 2017 08:34  |  Палітыка

У Гародні вызвалены Антон Вайцехаў

 

Антон Вайцехаў, сябра
Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі, правёў 10 сутак адміністрацыйнага арышту ў
ізалятары часовага ўтрыманьня па вуліцы Гая за ўдзел у акцыі супраць дэкрэту
“аб дармаедах” у Гародні. Яго вызвалілі на дзьве гадзіны раней.

Увесь час вязень адчуваў,
што яго падтрымліваюць з-за кратаў, кажа па вызваленні Антон Вайцехаў.

– Канешне, я адчуваў
падтрымку. Мне было вельмі прыемна, калі мне прыносілі паштоўкі, перадачы.
Дзякуючы ім я адчуваў, што пра мяне не забыліся. Я адчуваў сябе часткаю
грамадства, я не адзін – нас шмат.

Антон Вайцехаў не
выступаў, не крычаў на акцыях, ён проста раздаваў людзям нацыянальныя стужкі.
Але суддзя Руслан Гурын пакараў яго арыштам.

Сустракаць Антона
прыехалі аднапартыйцы і сябры, нягледзячы на тое, што вызваленне Антона
прайшло на Вербніцу, у нядзелю.

Кажа Сяргей Верамеенка,
калега па партыі.

– У гэтай справе ёсць дзве
вельмі цікавыя рэчы. Па-першае, адна з прычын арышту чалавека – гэта тое, што
ён раздаваў нацыянальныя бел-чырвона-белыя стужкі. Я лічу, што гэта не проста
стужка – гэта сімвал, які аб’ядноўвае нас, беларусаў. І калі ўлада кідае
чалавека ў турму за тое, што ён раздае нацыянальны сімвал, гэта паказвае якая
гэта ўлада, чыя яна. Гэта не наша ўлада, а акупацыйная. А па-другое, нагадаю,
што Антон быў кандыдатам на мінулых выбарах.

Агулам розныя тэрміны
зняволення, звязаныя з акцыямі мірных пратэстаў у Гародні і вобласьці, за
апошнія месяцы мела 13 чалавек.

Якуб
Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя Фота аўтара

Болей навін