Вольга Кавалькова: Крэдыт – гэта не падарунак, гэта даўгавая яма

10 красавіка 2017 08:53  |  Галоўныя навіны

Вольга Кавалькова: Крэдыт - гэта не падарунак, гэта даўгавая яма

 

Старшыня
аргкамітэта Хрысціянска-дэмакратычнага руху Вольга Кавалькова пракаментавала
радасныя заявы беларускіх уладаў аб гатоўнасці вылучыць Беларусі новы крэдыт на
суму каля 1 млрд даляраў.

«Крэдыт – гэта
тое, што трэба аддаваць. Ды яшчэ і з працэнтамі. Крэдыт – гэта не падарунак.
Гэта даўгавая яма», – адзначыла яна.

«Хто з нас рады
таму, што вымушаны браць крэдыт замест таго, каб зарабіць гэтыя грошы ці
зэканоміць, выкарыстоўваючы рацыянальна тое, што ў яго ёсць. Ніхто. У нашай
краіне крэдытам рады толькі Лукашэнка, які сам гэтыя крэдыты аддаваць не будзе.
Ён возьме і прамарнуе, а аддаваць будзем мы і нашы дзеці. А з улікам ужо
наяўных у Беларусі даўгоў, яшчэ і ўнукі», – падкрэсліла Вольга Кавалькова.

Болей навін