Пададзена заяўка ў Гарадзенскі гарвыканкам на правядзенне “Схода грамадзян”

12 красавіка 2017 08:59  |  Палітыка

Пададзена заяўка ў Гарадзенскі гарвыканкам на правядзенне “Схода грамадзян”

 

Актывісты Гарадзенскай абласной арганізацыі Партыі БНФ сумесна з
сябрамі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і Беларускай сацыял-дэмакратычнай
партыі (Грамада) падалі заяўку ў Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт
дазволіць правесці 26 красавіка 2017 года масавае мерапрыемства – сход
грамадзян з мэтай абмеркаваць унутраную сацыяльна-эканамічную сітуацыю ў
краіне, знешнепалітычныя выклікі і пагрозы для Беларусі.

 

Як
пракаментавала дадзеную ініцыятыву прадстаўнік Беларускай Хрысціянскай
Дэмакратыі Сяргей Верамеенка:

“У
дадзеным выпадку наша галоўная мэта – скарыстацца прапановай прадстаўнікоў
Гарадзенскай улады, якая прагучала на мітынгу 15 сакавіка. Тады намеснік
старшыні гарвыканкама Зоя Кулеша прапанавала прайсці ў залю для сумеснага
дыялогу з прадстаўнікамі ўлады. Я лічу, што нам трэба гэтым скарыстацца для
таго, каб паспрабаваць давесці свой пункт гледжання на склаўшуюся
сацыяльна-эканамічную сітуацыю ў краіне. На той выпадак, калі заля гарвыканкама
будзе занятая, то прапануем яшчэ два, дазволеныя Гарадзенскімі ўладамі месцы
для правядзення мітынгаў і сходаў: гэта Румлёўскі лесапарк, другое знаходзіцца
на беразе Нёмана, побач з былым “сабачым” стадыёнам”.

Заяўка
пададзена ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, арганізатарамі мерапрыемства
выступаюць Вадзім Саранчукоў – Партыя БНФ, Сяргей Верамеенка – БХД, Анатоль
Мышкевіч – Партыя БСДП (Г).

Эдвард Дмухоўскі, Вясна Гарадзенская

Болей навін