Павел Пракаповіч пераабраны кіраўніком БХД Мінскай вобласці

12 красавіка 2017 16:34  |  Палітыка

Павел Пракаповіч пераабраны кіраўніком БХД Мінскай вобласці

 

8 красавіка ў Менску
адбылася Менская абласная справаздачна-выбарная канферэнцыя аргкамітэту па
стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя. 

 

Перад пачаткам
канферэнцыі сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская
Дэмакратыя Віталь Рымашэўскі і старшыня аргкамітэта Хрысціянска-дэмакратычнага
руху Вольга Кавалькова правялі сустрэчу для новых сябраў і прыхільнікаў
Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.

У пачатку
справаздачна-выбарнай канферэнцыі была прадстаўлена справаздача аб працы
кіраўніка Менскай абласной арганізацыі аргкамітэту па стварэнні партыі БХД за
справаздачны перыяд з 11 траўня 2015 па 8 красавіка 2017.

Кіраўніком Менскай
абласной арганізацыі аргкамітэту па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская
Дэмакратыя пераабраны Павел Пракаповіч. Таксама былі абраныя намеснікі
старшыні, абласная Рада і рэвізійная камісія Менскай абласной БХД.

Як адзначыў
абраны каардынатар БХД Міншчыны, асноўнымі праблемамі, з якімі давялося
працаваць апошнія два гады, былі недастатковая інфармаванасць і адсутнасць камунікацыі
з іншымі суб’ектамі кампаній, у якіх удзельнічаў аргкамітэт партыі БХД. На
думку Паўла Пракаповіча, шэраг кампаній у Менскай вобласці маглі прайсці значна
больш эфектыўна.

Таксама ўдзельнікі
мерапрыемства абмеркавалі падрыхтоўку да ўрачыстага з’езду 27 траўня і
падрыхтоўку да рэгістрацыі партыі БХД.

На заканчэнне
мерапрыемства адбылася прэзентацыя кніг “100 асобаў Беларускай
хрысціянскай дэмакратыі” і “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”, якія былі
прадстаўлены спадарыняй Вольгай Севярынец.

Болей навін