Віншуем з днём народзінаў Георгія Дзмітрука!

16 красавіка 2017 16:18  |  Палітыка

 

Беларуская хрысціянская дэмакратыя шчыра віншуе
сустаршыню БХД Георгія Дзмітрука з днём народзінаў і з уваскрасеннем Ісуса
Хрыста! Жадаю яму плённай працы, моцнай веры, здароўя, мужнасці, сямейнага
дабрабыту, усіх неабходных Божых ласк і свабоды для Беларусі.

 

Георгій Дзмітрук
– з 2005 года сустаршыня БХД, арганізатар кампаніі “Стоп казіно”, сябра Нацыянальнага аргкамітэту па святкаванні 500-годдзя
беларускай Бібліі.

 

Дзмітрук Георгій
Рамановіч, нарадзіўся 16 красавіка 1968 года. Беларус. Вырас у шматдзетнай
сям’і (7 дзяцей) у Кобрыне. Маці – лекар-стаматолаг,
бацька – цясляр. Бацькі былі заснавальнікамі і лідэрамі пратэстанцкай грамады
АЦ ХВЕ ў Кобрыне з 1956 года.

 

Да 1985 года Георгій вучыўся ў СШ № 7 Кобрына.
Паспяхова скончыў Віцебскую медычную вучэльню па спецыяльнасці «зубны тэхнік».
Быў накіраваны па размеркаванні ў зону, пацярпелую ад аварыі на ЧАЭС (Столін).
У 1987-1989 гг. – тэрміновая служба ў войску ў Далёкаўсходняй вайсковай акрузе.
Па вяртанні ў родны Кобрын працаваў у стаматалагічнай паліклініцы.

 

Скончыў у 2005
годзе Беларускі Дзяржаўны Эканамічны Універсітэт па спецыяльнасці “міжнародныя
эканамічныя адносіны”.

 

З 1992 года
ўзначальваў знешнеэканамічны аддзел Міжрэгіянальнага вытворча-камерцыйнага
аб’яднання «Авіпром». З 1993 па 2000 год працаваў генеральным дырэктарам вытворча-камерцыйнай
фірмы ТАА «Амега». З 2001 года генеральны дырэктар ІП «Амега сэрвіс» карпарацыі
«Текстайл Амега Інк». З 2006 года-дырэктар ІП «БелГихон Юнайтэд».

 

Старшыня
Рэспубліканскага Грамадскага Аб’яднання “Хрысціянская Дзелавая
Ініцыятыва”. Чалец Савета грамадскіх аб’яднанняў хрысціянскіх бізнесменаў і
прадпрымальнікаў «Еўрапартнёры» (Швейцарыя) http://www.europartners.org/ і
«СВМС» (ЗША) https://www.cbmc.com/. Удзельнік эканамічных форумаў у Швецыі,
Галандыі, Італіі, Германіі і інш.

 

З’яўляецца
кіраўніком грамадзянскай ініцыятывы па правядзенні грамадскага мерапрыемства
«Малітоўны сняданак у Беларусі», чальцом Нацыянальнага аргкамітэту па
святкаванні 500-годдзя беларускай Бібліі (2017).

 

Прымаў актыўны
ўдзел у выбарчых кампаніях ў Палату Прадстаўнікоў РБ ў 2000, 2004 і 2008 гадах.
З 2004 года стаў весці працу па стварэнні хрысціянскага палітычнага руху ў
Рэспубліцы Беларусь.

 

18 снежня 2004 года ў Менску супольна з калегамі
з евангельскіх цэркваў і маладафронтаўцамі пастанавіў аднавіць БХД.
Заснавальнік і сустаршыня партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя. У БХД адказны за працу з пратэстанцкімі цэрквамі,
эканамічны блок партыі, Асацыяцыю хрысціянскіх дэмакратаў Усходняй Еўропы.

 

Арганізатар
кампаніі БХД “Стоп казіно”. Кіраўнік БХД Кобрына. Куратар Брэсцкай абласной
рады БХД.

 

Свабодна валодае
ангельскай мовай. Дасведчаны кіраўнік. Грамадскі дзеяч. Публіцыст. Палітык.

 

Хрысціянін.
Жанаты з 1991 года. Жонка Ірына займаецца хрысціянскай і грамадскай дзейнасцю.
Маюць пяцёх дзяцей (трое з іх ужо ў шлюбе) і чатырох унукаў. Пражываюць у Кобрыне.

 

Паводле
аўтабіяграфіі

Болей навін