Скаргу Наталлі Бордак у суд разгледзелі без яе

19 красавіка 2017 08:18  |  Палітыка

Скаргу Наталлі Бордак у суд разгледзелі без яе

 

Пра тое, што
судовае aбскарджванне сямі содняў арышту за Дзень Волі адбудзецца ў панядзелак,
17 красавіка, Наталля Бордак даведалася ў аўторак 18-га, калі на яе паштовы
адрас у Нясвіжы прыйшоў заказны ліст-паведамленне суду Першамайскага раёна
Мінска.

Як адзначыла
Нясвіжская каардынатарка БХД, у судзе
цудоўна ведаюць аб тым, як доўга ідзе карэспандэнцыя ў гарады вобласці, і
ведаюць, што, каб ліст дайшоў своечасова, трэба адпраўляць раней, у пачатку
тыдня, а не ў канцы. Але дакумент з запрашэннем на панядзелак складаўся ў
сераду, 12 красавіка, а адпраўляўся, напэўна, яшчэ пазней. Чаму так адбываецца
– можна толькi здагадвацца.

«Дарэчы, калі
датэлефанавалася ў суд, мне адказалi, што мая прысутнасць была не абавязковая.
Такая судовая мicтэрыя – цябе судзяць, а твая прысутнасць на судзе не
абавязковая», – адзначыла Наталля Бордак.

Болей навін