Менская арганізацыя БХД абмеркавала планы дзейнасці на 2017-2018 гады (фота)

20 красавіка 2017 11:55  |  Палітыка

Менская арганізацыя БХД абмеркавала планы дзейнасці на 2017-2018 гады (фота)

У Менску 19
красавіка адбылася сустрэча Менскай гарадской арганізацыі Беларускай
хрысціянскай дэмакратыі і яе новых сябраў.

Удзельнікі сустрэчы
падвялі вынікі працы БХД за 2016 год, абмеркавалі сітуацыю і план дзейнасці БХД
на 2017-2018 гады, а таксама план працы Менскай арганізацыі на бліжэйшы час.

У сустрэчы
прынялі удзел сустаршыні БХД Віталь Рымашэўскі і Павел Севярынец, адказны
сакратар Дзяніс Садоўскі, а таксама кіраўнік Менскай гарадской арганізацыі
Вольга Кавалькова.

«У бліжэйшы час
мы будзем канцэнтравацца на вырашэнні лакальных праблем жыхароў Менска, а
таксама працягваць працу над нацыянальнымі кампаніямі «Абаронім нашых дзяцей ад
алкаголю», «За якасную медыцыну», рэформу пенсійнай сістэмы і адмену Дэкрэта №
3. Таксама ў фокусе працы будзе маніторынг умоваў у ізалятарах часовага
ўтрымання і турмах і вырашэнне праблем людзей, якія там знаходзяцца. Запрашаем
далучацца да нашай дзейнасці ўсіх неабыявавых грамадзян. Зараз самы час
яднацца, разам мы больш моцныя і абароненыя!» – адзначыла Вольга Кавалькова.

Болей навін