Культурніцкая камісія БХД разаслала лідарам думак віншаванні з Вялікаднем і стагоддзем партыі

01.05.2017, 17:08  |  Навіны » Грамадства

Культурніцкая камісія БХД разаслала лідарам думак віншаванні з Вялікаднем і стагоддзем партыі

 

Культурніцкая камісія Беларускай хрысціянскай дэмакратыі разаслала епіскапам і некаторым святарам усіх хрысціянскіх цэркваў, а таксама грамадскім лідарам, наукоўцам і пісьменнікам адмысловыя паштоўкі з віншаваннямі - з нагоды Вялікадня, агульнага для ўсіх хрысціянаў, і 100-годдзя партыі.

- Мы аднавілі добрую традыцыю віншаванняў на хрысціянскія святы, якая існавала ў першыя гады адраджэння БХД, - паведаміла прэс-службе партыі Вольга Севярынец, - а заадно нагадалі лідарам думак пра важны юбілей - стагоддзе Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, якое мы будзем адзначаць сёлета ў траўні.

Навіны па тэме