У Маладзечне на вуліцу імя Паўла Карузы няма грошаў

06.05.2017, 09:47  |  Навіны » Палітыка

У Маладзечне на вуліцу імя Паўла Карузы няма грошаў

 

Каардынатар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў Маладзечне Раман Ганчароў атрымаў адказ з Маладзечанскага райвыканкаму адказ на калектыўны зварот за перайменаванне вуліцы Чкалава ў гонар беларускага кампазітара, старшыні ЦК БХД у 1926-1928 гадах Паўла Карузы, жыццё якога была звязана з Маладзечнам.

 

Подпісы збіраліся пераважна сярод жыхароў вуліцы Чкалава, адзначыў актывіст.

У райвыканкаме параілі Раману Ганчарову для перайменавання вуліцы арганізаваць мясцовы рэферэндум. Але пры гэтым падкрэслілі, што "бюджэт Маладзечанскага раёна на 2017 год сфармаваны ва ўмовах абмежаванасці бюджэтных рэсурсаў, а перайменаванне вуліцы пацягне значныя дадатковыя выдаткі як бюджэтных сродкаў, так і сродкаў грамадзян, таму правядзенне перайменавання вуліцы Чкалава лічым нямэтазгодным”.

Навіны па тэме