Ад Менгарвыканкаму патрабуюць патлумачыць заявы пра “спрыяльны прагноз надвор’я” для адключэння ацяплення

10.05.2017, 14:03  |  Навіны » Грамадства

Ад Менгарвыканкаму патрабуюць патлумачыць заявы пра “спрыяльны прагноз надвор’я” для адключэння ацяплення

 

Прэс-сакратар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Максім Гацак даслаў у Менгарвыканкам электронны зварот з просьбай патлумачыць заявы пра "спрыяльны прагноз надвор’я”, які дазволіў гарадскім уладам 5 траўня адключыць ацяпленне ў горадзе.

 

У звароце адзначаецца, што з 5 траўня ў Менску ў адпаведнасці з рашэннем Менгарвыканкаму было адключанае ацяпленне ў жылых дамах. Паводле начальніка аддзела энергетыкі кіравання гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Дзмітрыя Плашкова, такое рашэнне было прынятае, у тым ліку, зыходзячы са "спрыяльнага прагнозу надвор’я”.

Разам з тым пра тое, што 8 траўня ў горадзе рэзка пагоршыцца надвор’е, Белгідрамет паведамляў яшчэ да пачатку адключэння. А 5 траўня на сайце pogoda.by было змешчанае паведамленне наступнага зместу: "8 мая (панядзелак) чакаецца пагаршэнне ўмоў надвор'я: пахаладае, на большай частцы тэрыторыі дажджы, па поўначы краіны - з мокрым снегам, ноччу і раніцай у асобных раёнах моцныя ападкі. 9-11 траўня (аўторак-чацвер) захаваецца халоднае, няўстойлівае з кароткачасовымі ападкамі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу надвор'е”.

Усе гэтыя прагнозы Белгідраметцэнтру спраўдзіліся, пра што сведчаць снег 10 мая і +3 градусы па стане на 11:00 10 мая. У сувязі з гэтым я прашу патлумачыць, ці з’яўляюцца снег і тэмпературы, блізкія да 0 градусаў, "спрыяльным прагнозам надвор’я”? Які прагноз улічваў Менгарвыканкам пры прыняцці рашэння аб адключэнні ацяплення ў жылых дамах? А таксама чаму не быў улічаны прагноз Белгідрамету пра рэзкае пагаршэнне надвор’я і снег з 8 траўня? Хайулады патлумачаць сваю хлусню са спрыяльным прагнозам надвор'я”, - адзначыў Максім Гацак.

Навіны па тэме