Бабруйскія актывісты патрабуюць вярнуць гістарычны выгляд бабруйскаму касцёлу (фота)

18.05.2017, 16:10  |  Навіны » Грамадства

Бабруйскія актывісты патрабуюць вярнуць гістарычны выгляд бабруйскаму касцёлу (фота)

 

У Бабруйску актывістка Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Наталлі Волах ініцыявала кампанію «Вернем гістарычны выгляд бабруйскаму касцёлу» за вяртанне першапачатковага выгляду будынка мясцовага касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.

У прыватнасці, актывісты і вернікі парафіі размаўляюць з жыхарамі і гасцямі горада пра сённяшні стан касцёла, раздаюць ім інфармацыйныя ўлёткі пра яго гісторыю, збіраюць подпісы пад зваротамі да ўладаз і прапануюць стаць валанцёрамі, каб працаваць разам.

Касцёл быў пабудаваны ў 1901-1906 гадах, але ў 1960-я гады камуністычныя ўлады разбурылі фасадную сцяну і вежу касцёла разбурылі, замест іх дабудаваўшы пяціпавярховы адміністрацыйны будынак, які схаваў храм ад мінакоў. У 1989 годзе касцёл вярнулі каталікам, але прыбудова засталася, і толькі праз яе можна трапіць у храм. Доўгі час яна была на балансе камунальнага прадпрыемства «Бабруйскі домабудаўнічы камбінат», які ў 2012 годзе пераўтварылі ў ААТ «Бабруйскбудкомплекс», 100% акцый якога належыць Міністэрству архітэктуры і будаўніцтва. Прадпрыемства без удзелу вернікаў прыватызавала прыбудову і агульную з касцёлам сцяну. Зараз «Бабруйскбудкомплекс» банкрут. У красавіку ТАА «БанкротГруп» узялося кіраваць прадпрыемствам і збіраецца прадаць прыбудову за даўгі.

Напачатку вясны вернікі ды актывісты БХД сабралі 500 подпісаў пад зваротам у Бабруйскі гарвыканкам з просьбай перадаць адміністрацыйны будынак каталіцкай парафіі, каб разабраць і аднавіць першапачатковы выгляд касцёла. Аднак першы намеснік старшыні гарвыканкама Алег Ковель паведаміў, што адміністрацыйны будынак належыць «Бабруйскбудкомплексу» і па пытанні яго перадачы трэба звяртацца ў Мінбудархітэктуры. А з міністэрства вернікаў перакінулі ў «БанкротГрупп».

Тады актывісты вырашылі звярнуцца непасрэдна да кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі, ьо ўсе ніжэйшыя інстанцыі ўжо прайшлі. У лісце падкрэсліваецца ігнараванне ўладамі вернікаў пры прыватызацыі і продажы прыбудовы за даўгі. Прэзідэнта просяць не перанакіроўваць зварот у ніжэйстаячыя інстанцыі, а асабіста разгледзець яго, каб вырашыць пытанне перадачы ўсяго будынка вернікам для аднаўлення гістарычнага выгляду касцёла.

Адказу з Адміністрацыі прэзідэнта пакуль не паступала. А вось намеснік старшыні гарвыканкама Алег Ковель, які атрымаў копію звароту, паведаміў, што будынак не мае ўласніка, а з нагоды яго прыватызацыі параіў звярнуцца ў суд. Пры гэтым ён падкрэсліў, што, "кіруючыся канстытуцыйным правам кожнага на свабоду сумлення і веравызнання і прызнаннем духоўнай, культурнай і гістарычнай ролі Каталіцкай Царквы на тэрыторыі Беларусі, Бабруйскі гарвыканкам не пярэчыць супраць аднаўлення гістарычнага архітэктурнага аблічча будынка рымска-каталіцкай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў г. Бабруйску».

Ініцыятара звароту, актывістка БХД Наталля Волах не ведае, чым скончыцца гісторыя з касцёлам, але ў каментары BCHD.INFO яна адзначыла, што частка парафіян ужо збіраецца падаваць у суд, бо невядома, на якой падставе адбылася прыватызацыя і хто даў на яе згоду. Пры гэтым верніца дадала, што яшчэ ў кастрычніку 1989 года Бабруйскі гарсавета дэпутатаў пастанавіў бязвыплатна перадаць касцёла вернікам і абавязаўся знесці пяціпавярховую прыбудову. "Але гэта рашэнне ўлады не давялі да канца”, - адзначыла Наталля Волах.

 

Бабруйскія актывісты патрабуюць вярнуць гістарычны выгляд бабруйскаму касцёлу (фота)
Бабруйскія актывісты патрабуюць вярнуць гістарычны выгляд бабруйскаму касцёлу (фота)
Бабруйскія актывісты патрабуюць вярнуць гістарычны выгляд бабруйскаму касцёлу (фота)
Бабруйскія актывісты патрабуюць вярнуць гістарычны выгляд бабруйскаму касцёлу (фота)
Бабруйскія актывісты патрабуюць вярнуць гістарычны выгляд бабруйскаму касцёлу (фота)Бабруйскія актывісты патрабуюць вярнуць гістарычны выгляд бабруйскаму касцёлу (фота)

Навіны па тэме