З’езд БХД адбудзецца ў другой палове 2017 года

19.05.2017, 13:03  |  Галоўныя навіны, Палітыка

З’езд БХД адбудзецца ў другой палове 2017 года

 

Нацыянальная Рада Беларускай хрысціянскай дэмакратыі большасцю галасоў прыняла рашэнне пра тое, што юбілейны з'езд БХД з падачай дакумантаў на рэгістрацыю адбудзецца ў другой палове 2017 года.

 

24, 25 і 27 траўня ў Менску пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя стагоддзю партыі.

Так, у сераду 24 траўня БХД правядзе канферэнцыю "Сто гадоў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі" (пачатак а 12:00 па адрасе Шчорса, 1а), 25 траўня адбудзецца экскурсія па менскіх мясцінах БХД, а 27 траўня пройдзе cвяточны сход, прысвечаны 100-годдзю Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і рэгістрацыйны сход грамадскага аб'яднання "Хрысціянска-дэмакратычны рух".

Навіны па тэме